Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 
 

Мэтавае прызначэнне праекта:

падрыхтаваць людзей з інваліднасцю да максімальна самастойнага жыцця, ажыццяўляючы пастаяннае ўзаемадзеянне з імі.

Задачы праекта:

  • Развіццё навыкаў аўтаномнага пражывання ў людзей з інваліднасцю.
  • Навучанне людзей з інваліднасцю самастойна прымаць рашэнні.
  • Фарміраванне навыкаў, неабходных для набыцця бытавой незалежнасці, уключэнне ў пасільную працоўную дзейнасць.

Абгрунтаванне сацыяльнай значнасці праекта

На сённяшні дзень у Беларусі паводле афіцыйнай статыстыкі жыве больш за мільён людзей з інваліднасцю - гэта каля 6% працэнтаў насельніцтва краіны.

Актуальнай для горада і раёна з'яўляецца праблема інваліднасці. У Валожынскім раёне пражывае 2100 людзей з інваліднасцю, што таксама складае каля 6% ад агульнай колькасці насельніцтва.

Па меры сталення дзіцяці з асаблівасцямі развіцця, многія бацькі фізічна больш не ў стане забяспечыць належны догляд і суправаджэнне свайму даросламу сыну або дачцы ва ўмовах сям'і. Таму найбольш актуальным пытаннем у дадзенай галіне з'яўляецца пытанне развіцця такіх форм пражывання людзей з інваліднасцю, якія дазваляюць ім жыць ва ўмовах звычайнага сацыяльнага акружэння, нават калі іх бацькі сыходзяць з жыцця ці не ў стане забяспечыць сваім дзецям належнае суправаджэнне.

У цяперашні час Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў, у якой артыкул 19 замацоўвае правы ўсіх людзей з інваліднасцю жыць у звычайных месцах пражывання, выбіраць нароўні з іншымі людзьмі сваё месца жыхарства, дзе і з кім пражываць.

Рэалізацыя мерапрыемстваў праекта дазволіць людзям з інваліднасцю набыць сацыяльныя, бытавыя ўменні і навыкі, неабходныя для самастойнага пражывання, дасць надзею іх бацькам на годную будучыню іх дзяцей, а таксама будзе спрыяць прафілактыцы пераводу людзей з інваліднасцю ў дамы-інтэрнаты пасля смерці іх бацькоў.

Створаны ўмовы самастойнага пражывання, максімальна набліжаныя да хатніх, арганізацыя занятасці і вольнага часу дзейнасці людзей з інваліднасцю ў рамках гэтага праекта, паспрыяе павышэнню і змене сацыяльнага статусу людзей з інваліднасцю, дадуць штуршок да перамен у сацыяльнай і прававой абароне дадзенай катэгорыі насельніцтва.

Мэтавая група:

людзі з інваліднасцю

Перыяд рэалізацыі гуманітарнага праекта:

12 месяцаў.

Этапы рэалізацыі праекта:

Падрыхтоўчы.

Падбор кандыдатаў на пражыванне, набыццё транспартнага сродка для людзей з інваліднасцю, абсталявання і інвентара.

Асноўны.

Арганізацыя самастойнага пражывання, інфармацыйныя і навучальныя мерапрыемствы для валанцёраў, спецыялістаў і бацькоў, правядзенне заняткаў, сустрэч, майстар-класаў, лекцый, гутарак.

 

Падагульняючы.

Інфармацыйная кампанія ў СМІ, распрацоўка буклетаў і інфармацыйных улётак аб рэалізацыі праекта, афармленне матэрыялаў праекта.

 

Бюджэт праекта:

Фінансаванне праекта: $94057

 

 

вы можаце нам дапамагчы:

р/р BY54AKBB36420605010136000000 (спонсарскі)

у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,

код AKBBBY21500

Юрыдычны адрас банка: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32

Паштовы адрас банка: 222357

г. Валожын, вул. Партызанская, д. 13

АКПА 29220662

УНП 690277577

  • 8 (01772) 6 80 74
    e-mail: tcson@volojin-tcson.by
  • Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць,
    г. Валожын, вул. Мiра, 8
  • Паглядзець на карце