Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

На тэрыторыі Валожынскага раёна з 12 па 28 красавіка 2021 года праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам».

У рамках акцыі спецыялісты ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і іншых зацікаўленых служб праводзяць сумесныя рэйды па аглядзе супрацьпажарнага стану жылых дамоў і кватэр. Асаблівая ўвага надаецца абследаванню ўмоў пражывання шматдзетных сем'яў, інвалідаў і пажылых грамадзян, а таксама асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Назіральная камісія правярае ў домаўладаннях наяўнасць і спраўнасць АПА, стан пячнога і газавага абсталявання, электраправодкі, раздаюць буклеты, памяткі з напамінам пра нормы і правілы бяспечных паводзін у домаўладаннях.

Паважаныя жыхары Валожыншчыны! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі, не адкладайце на потым рашэнне выяўленых праблем па факце парушэнняў пажарнай бяспекі. Неадкладна рэагуйце на заўвагі інспектара РАНС або прадстаўнікоў назіральных камісій, прымайце актыўныя меры па ліквідацыі небяспекі. Памятаеце, аўтаномны пажарны апавяшчальнік мноства разоў ратаваў жыццi людзей!

Захаванне мер пажарнай бяспекі - гэта залог вашага дабрабыту, захаванасці вашага жыцця і жыцця вашых блізкіх!

Загадчык аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Наталля Аляксандраўна Хадасевіч.

 

вы можаце нам дапамагчы:

р/р BY54AKBB36420605010136000000 (спонсарскі)

у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,

код AKBBBY21500

Юрыдычны адрас банка: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32

Паштовы адрас банка: 222357

г. Валожын, вул. Партызанская, д. 13

АКПА 29220662

УНП 690277577

  • 8 (01772) 6 80 74
    e-mail: tcson@volojin-tcson.by
  • Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць,
    г. Валожын, вул. Мiра, 8
  • Паглядзець на карце