Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Паслуга «Сацыяльная перадышка» прадастаўляецца ў аддзяленні дзённага знаходжання для «дзяцей-інвалідаў ва ўзросце з 16 да 18 гадоў, маладых інвалідаў з 18 да 31 года і інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў». Паслуга прадастаўляецца ў выхадны дзень аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» і прызначана для стварэння неабходных умоў адпачынку гэтай катэгорыі і сацыяльнай перадышкі бацькам і законным прадстаўнікам у выхадны дзень.

«Сацыяльная перадышка» ва ўмовах аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў прадастаўляецца на платнай аснове па выхадных днях: 1 і 3 субота месяца, з 9.00 да 13.00. У рамках гэтай паслугі прадастаўляецца магчымасць займацца ў рэабілітацыйна-працоўных майстэрнях, гуртках па інтарэсах, якія функцыянуюць на базе аддзялення з прыцягненнем спецыялістаў і работнікаў аддзялення.

Мэты паслугі:

- сацыяльная перадышка бацькам і законным прадстаўнікам маладых інвалідаў, якія ажыццяўляюць догляд за імі ў выхадны дзень;

- магчымасць планавання вольнага часу бацькам і законным прадстаўнікам маладых інвалідаў для вырашэння асабістых спраў у выхадны дзень;

- арганізацыя сацыяльна-значнага вольнага часу для вышэйпаказанай катэгорыі.

Парадак і ўмовы залічэння:

Парадак і ўмовы залічэння ажыццяўляецца на падставе:

  • асабістай заявы аднаго з бацькоў або яго законнага прадстаўніка;
  • дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна (пашпарт, від на жыхарства);
  • копіі пасведчання інваліда;
  • дагавора аб аказанні платнай паслугі «Сацыяльная перадышка».

Тэлефон для даведкі: 8 (01772) 6 91 63

Адрас: г.Валожын, вул. Набярэжная, 6, 1 паверх.

вы можаце нам дапамагчы:

р/р BY54AKBB36420605010136000000 (спонсарскі)

у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,

код AKBBBY21500

Юрыдычны адрас банка: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32

Паштовы адрас банка: 222357

г. Валожын, вул. Партызанская, д. 13

АКПА 29220662

УНП 690277577

  • 8 (01772) 6 80 74
    e-mail: tcson@volojin-tcson.by
  • Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць,
    г. Валожын, вул. Мiра, 8
  • Паглядзець на карце