Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Абслугоўванне дома грамадзян пажылога ўзросту ажыццяўляецца аддзяленнем сацыяльнай дапамогі дома і ўключае ў сябе наступныя паслугі:

- сацыяльна-бытавыя;

-сацыяльна-рэабілітацыйныя.

- кансультацыйна-інфармацыйныя;

-сацыяльна-педагагічныя;

-сацыяльна-пасрэдніцкія;

-сацыяльна-псіхалагічныя.

На сацыяльнае абслугоўванне аддзяленнем сацыяльнай дапамогі дома маюць права непрацаздольныя грамадзяне: інваліды 1-2 групы;

непрацуючыя грамадзяне, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту, маюць права на дзяржаўную пенсію, маюць медыцынскія паказанні і не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў (з якімі не былі заключаны дагаворы рэнты з прадастаўленнем сродкаў на ўтрыманне, дагавора пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем).

Для залічэння на надомнае абслугоўванне ў аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму прадстаўляюцца наступныя дакументы:

-дакумент, які сведчыць асобу;

-дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і да т.п.) для грамадзян, якія адносяцца да катэгорыі карыстаючыхся льготамі.

-пісьмовая заява грамадзяніна;

-медыцынская даведка аб стане здароўя.

Работнікамі цэнтра на працягу 3-х працоўных дзён з дня звароту праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна са складаннем акта абследавання і запытваюцца ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях:

-звесткі аб памеры атрымоўваемай пенсіі за месяц, які папярэднічае месяцу падачы заявы аб аказанні сацыяльных паслуг, - для адзінокіх непрацаздольных грамадзян;

-звесткі аб адсутнасці догляду за грамадзянінам, які звярнуўся па аказанне сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлівае дапамогу па доглядзе за інвалідам 1 групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

-даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і.

Сацыяльныя паслугі, якія аказваюцца сацыяльным работнікам у форме сацыяльнага абслугоўвання дома:

• Купля і дастаўка дадому прадуктаў харчавання, а таксама прамысловых тавараў першай неабходнасці;
• Арганізацыя гарачага харчавання на даму: дастаўка дадому гарачага харчавання, аказанне дапамогі ў прыгатаваннi ежы, прыгатаванне простых страў;
• Дастаўка гародніны са сховішча;
• Дастаўка вады;
• Дапамога ў падпалцы печаў: дастаўка паліва са сховішча, падрыхтоўка печаў да падпалкі, падпалка печаў;
• Здача рэчаў у мыццё, хімчыстку, рамонт і іх дастаўка на дом;
• Уборка жылых памяшканняў: праціранне пылу з паверхні мэблі, вынас смецця, падмятанне падлогі, уборка пыласосам мяккай мэблі, дываноў і падлогавых пакрыццяў, чыстка прыложкавых дываноў і дарожак, мыццё падлогі, мыццё вокнаў аконных вокладак, праціранне падваконнікаў, ачыстка аконных рам ад паперы (праклейванне аконных рам паперай), змена штор, гардзін, уборка пылу са сцен і столяў, чыстка ванны, рукамыйніцы (ракавіны), чыстка газавай (электрычнай) пліты, мыццё посуду, чыстка унітаза, мыццё халадзільніка;
• Унясенне платы са сродкаў абслугоўваемай асобы за жыллёва-камунальныя паслугі, карыстанне жылым памяшканнем, паслугі сувязі, ажыццяўленне іншых плацяжоў (аплата тавараў, паслуг, выплата падаткаў, штрафаў, пагашэнне крэдытаў);
• Ачыстка прыдамавых дарожак ад снега ў зімовы перыяд;
• Уборка прыдамавой тэрыторыі;
• Аказанне дапамогі ў змене сподняй бялізны;
• Аказанне дапамогі ў апрананні, зняцці адзення, перапрананні;
• Аказанне дапамогі ў змене (перасціланні) пасцельнай бялізны;
• Аказанне дапамогі ў прыёме ежы (кармленне);
• Аказанне дапамогі ў выкананні санітарна-гігіенічных працэдур: прычэсванне, дапамога ў прыняцці ванны (душа), мыццё галавы, галенне барады і вусоў, гігіенічная апрацоўка ног і рук (стрыжка пазногцяў), змена падгузніка, вынас судна;
• Арганізацыя прагулкі на свежым паветры;
• Дастаўка (забеспячэнне) лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння;
• Садзейнічанне ў выкананні рэабілітацыйных мерапрыемстваў - у адпаведнасці і з індывідуальнымі праграмамі рэабілітацыі інваліда;
• Дапамога ў забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, уключанымі ў Дзяржаўны рэестр (пералік) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі - у адпаведнасці з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі інваліда або заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі;
• Навучанне карыстанню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;
• Аказанне дапамогі ў выкананні прызначэнняў, рэкамендацый медыцынскага работніка;
• Кансультаванне і інфармаванне па пытаннях аказання сацыяльных паслуг і сацыяльнай падтрымкі;
• Садзейнічанне ў афармленні неабходных дакументаў для рэалізацыі права на сацыяльную падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне;
• Садзейнічанне ў запатрабаванні неабходных дакументаў для рэалізацыі права на сацыяльную падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне
• Правядзенне інфармацыйных гутарак;
• Навучанне кампутарнай граматнасці, у тым ліку па засваенні сацыяльных сетак, ажыццяўленню плацяжоў у Інтэрнеце;
• Аказанне паслуг культурна-масавага і забаўляльнага характару (забеспячэнне кнігамі, часопісамі, газетамі, чытанне ўслых часопісаў, газет, кніг);
• Аказанне дапамогі ў наведванні храма, арганізацыя сустрэч і духоўных гутарак са служыцелямі храма;
• Садзейнічанне ў аднаўленні і падтрыманні роднасных сувязей;
• Садзейнічанне ў аднаўленні (замене) дакументаў, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць права на льготы;
• Садзейнічанне ў атрыманні: сацыяльных паслуг, якія прадстаўляюцца арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, паслуг, якія прадстаўляюцца арганізацыямі культуры, гандлю, бытавога абслугоўвання, сувязі і іншымі органамі (арганізацыямі);
• Садзейнічанне ў дастаўцы і назад ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання:
• Суправаджэнне ў дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя;
• Садзейнічанне ў нарыхтоўцы гародніны і паліва;
• Садзейнічанне ў арганізацыі (арганізацыя) рытуальных паслуг;
• Садзейнічанне ў арганізацыі атрымання медыцынскай дапамогі;
• Дапамога ў падборы і выдача тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў часовае карыстанне.

Кантактны тэлефон: 8 (01772)6 81 05, 6 81 13, 6 80 75

Адрас: г. Валожын, вул. Мiру, 8, каб.5, 6, 7.

вы можаце нам дапамагчы:

р/р BY54AKBB36420605010136000000 (спонсарскі)

у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,

код AKBBBY21500

Юрыдычны адрас банка: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32

Паштовы адрас банка: 222357

г. Валожын, вул. Партызанская, д. 13

АКПА 29220662

УНП 690277577

  • 8 (01772) 6 80 74
    e-mail: tcson@volojin-tcson.by
  • Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць,
    г. Валожын, вул. Мiра, 8
  • Паглядзець на карце