Мэта праекта:
Навучыць удзельнікаў праекта, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, прыёмам і метадам ранняй прафілактыкі ўзроставых кагнітыўных змяненняў, тым самым знізіўшы рызыку дэградацыі кагнітыўных функцый і захаваўшы інтэлектуальнае здароўе пажылых людзей.
Перыяд рэалізацыі: 12 месяцаў
Мэтавая група: былыя вязні канцлагераў і гета, іншыя пацярпелыя ад нацысцкіх пераследаў, а таксама людзі, якія нарадзіліся да 9 мая 1945 года
Абгрунтаванне неабходнасці і актуальнасці праекта, зыходзячы з папярэдне праведзенага аналізу сітуацыі ў рэгіёне.
У цяперашні час дэменцыя з'яўляецца адной з вядучых прычын дэградацыі кагнітыўных функцый, сацыяльных паводзін у людзей сталага ўзросту. Наш раён не з'яўляецца выключэннем. На жаль, медыцынскія ўстановы нашага горада і раёна не займаюцца прафілактыкай па дадзенай праблеме. Таму наспела вострая неабходнасць не толькі інфармаваць насельніцтва, але і праводзіць прафілактыку захворвання шляхам навучання пажылых людзей спосабам умацавання і захавання свайго інтэлекту. Мы хочам змяніць да лепшага дадзеную сітуацыю ў горадзе, раёне. Наш праект будзе накіраваны на арганізацыю ранняй прафілактыкі ўзнікнення інтэлектуальных парушэнняў у людзей пенсійнага ўзросту, якія пераважна пражываюць у сельскай мясцовасці. Пажылыя людзі з сельскай мясцовасці, якія жадаюць захаваць сваё інтэлектуальнае здароўе, будуць навучацца прыёмам і метадам прафілактыкі ўзроставых кагнітыўных змен. Дадзеныя змены важныя, бо, пражыванне ў дамашнiм асяроддзі, з аднаго боку, знізіць нагрузку на сістэмы сацыяльнай абароны і аховы здароўя, з другога - меры па прафілактыцы кагнітыўных парушэнняў пашыраць кола зносін пажылых людзей, стабілізуюць іх псіхаэмацыйны стан, знізяць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, палепшаць памяць, увагу, мысленне.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта: псіхалагічныя заняткі з элементамі карэкцыі, заняткі творчасцю, скандынаўская хада, арганізацыя навучання валанцёраў з ліку сацыяльных работнікаў для правядзення прафілактычнай работы дома з прадстаўнікамі мэтавай групы, правядзенне шырокай інфармацыйнай кампаніі ў СМІ.
Патрабуемая сума: 16 975 еўра