Мэтавае прызначэнне праекта:
Палепшыць якасць і павялічыць аб'ём аказання сацыяльных паслуг пажылым людзям і інвалідам шляхам навучання сацыяльных работнікаў і сядзелак і павышэння іх мабільнасці.
Перыяд рэалізацыі гуманітарнага праекта: 12 месяцаў
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»
Задачы, запланаваныя да выканання:
- Арганізаваць і правесці на працягу года навучанне 110 сацыяльных работнікаў і 12 сядзелак з прыцягненнем кваліфікаваных айчынных і замежных спецыялістаў. (23000 долараў ЗША)
- Павысіць мабільнасць сацыяльных работнікаў і павялічыць ахоп людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, шляхам набыцця 42 электравеласіпедаў і 5 электраскутэраў. (40 000 долараў ЗША)
- Мэтавая група : сацыяльныя работнікі, сядзелкі, пажылыя людзі і інваліды , якія пражываюць на тэрыторыі г. Валожына і Валожынскага раёна.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта: набыццё транспартных сродкаў (5 электраскутэраў і 42 электравеласіпедаў), навучанне правілам іх эксплуатацыі і навучальныя семінары.
Агульны аб'ём фінансавання: 64 000 долараў ЗША.
Месца рэалізацыі праекта: г .Валожын, Валожынскі раён, Мінская вобласць