Рэйтынг: 5 / 5

Зорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўна
 

Найбольш актуальнай у сучасных умовах становіцца рэалізацыя практыкаарыентыраванай мадэлі сацыяльнага абслугоўвання, якая своечасова адказвае на ўзнікаючыя праблемы і запатрабаванні сямей, у якіх выхоўваюцца малалетнія дзеці і дзеці з інваліднасцю, а таксама накіравана на станаўленне індывідуальных падыходаў у рабоце з кожнай канкрэтнай сям’ёй, з магчымасцю дыферэнцыраваць аб’ём, характар і структуру сацыяльных паслуг.

З кожным годам усё больш запатрабаванай становіцца паслуга пачасавога догляду за дзецьмі (паслуга няні).

Дадзеная паслуга дзяржаўнай установай «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр cацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» аказваецца бясплатна:

  • сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (не больш 20 гадзін у тыдзень да дасягнення дзіцем узросту 18 гадоў);
  • сем’ям, якія выхоўваюць дваіх альбо траіх дзяцей, якія нарадзіліся адначасова (не болеш 20 гадзін у тыдзень − для двойняў (40 гадзін у тыдзень−для тройняў) да дасягнення дзецьмі ўзросту 3 гадоў);
  • сем’ям, у якіх абое бацькоў альбо адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і з’яўляюцца інвалідамі 1 альбо 2 групы (не больш 20 гадзін у тыдзень да дасягнення дзіцем (дзецьмі) узросту 6 гадоў);
  • сем’ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова, дзяцей з інваліднасцю прадугледжана кароткачасовае вызваленне бацькоў ад догляду за дзіцём (дзецьмі) (не больш 10 гадзін у тыдзень).

У гэтым годзе ў нашым раёне паслугай пачасавога догляду за дзецьмі (паслугай няні) скарысталіся 15 сем’яў, з якіх 7 сем’яў выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, 8 сем’яў выхоўваюць дваіх дзяцей, якія нарадзіліся адначасова і не дасягнулі ўзросту 3 гадоў.

Сацыяльнае абслугоўванне сем’яў з дзецьмі накіравана на расшырэнне магчымасцей сям’і самастойна забяспечваць свае асноўныя жыццёвыя запатрабаванні, на садзейнічанне ўстойліваму функцынаванню сям’і ў напрамку выхавання і сацыялізацыі дзяцей.

         Па пытаннях прадстаўлення сацыяльных паслуг звяртацца па адрасе: горад Валожын, вуліца Міру, 8 каб. № 5,6,7

Тэлефоны для даведак:6 81 05, 6 80 75, 6 81 13

Сайт цэнтра:http://volojin-tcson.by

e-mail:tcson@volojin-tcson.by.

Дзяржаўная ўстанова “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”

вы можаце нам дапамагчы:

р/р BY54AKBB36420605010136000000 (спонсарскі)

у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,

код AKBBBY21500

Юрыдычны адрас банка: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32

Паштовы адрас банка: 222357

г. Валожын, вул. Партызанская, д. 13

АКПА 29220662

УНП 690277577

  • 8 (01772) 6 80 74
    e-mail: tcson@volojin-tcson.by
  • Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць,
    г. Валожын, вул. Мiра, 8
  • Паглядзець на карце