Напрамкі дзейнасці:
- аказанне грамадзянам (сем'ям) дома сацыяльных паслуг, прадугледжаных Пералікам паслуг;
- выяўленне і дыферэнцыраваны ўлік непрацуючых адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян;
- стварэнне і актуалізацыя банка даных аб непрацуючых адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзянах, якія пражываюць на тэрыторыі раёна;
- устанаўленне аб'ёму работ для сацыяльных работнікаў, сядзелак, нянь, ажыццяўленне метадычнага кіраўніцтва, каардынацыі і кантролю іх дзейнасці;
- абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў пражывання непрацуючых адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзянах, якія пражываюць на тэрыторыі раёна;
- садзейнічанне ва ўсталяванні і падтрыманні роднасных сувязяў, а таксама сувязяў з працоўнымі калектывамі па месцы апошняй працы грамадзян, якім аказваюцца сацыяльныя паслугі, і з іншымі арганізацыямі па пытанні аказання сацыяльнай падтрымкі грамадзянам;
- арганізацыя «замяшчальных сем'яў» для непрацаздольных грамадзян;
- садзейнічанне ў размяшчэнні адзінокіх грамадзян, якія атрымліваюць паслугі ў форме сацыяльнага абслугоўвання дома, на сацыяльныя койкі, у дамы-інтэрнаты;
- прадастаўленне непрацаздольным грамадзянам з рэзка выяўленым парушэннем здольнасці да самаабслугоўвання і самастойнага перамяшчэння паслугі сядзелкі;
- прадастаўленне паслуг пагадзіннага догляду дзяцей (паслугі няні);
- аказанне разавых сацыяльна-бытавых паслуг дома, прадугледжаных і не прадугледжаных Пералікам бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 года № 1218 «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг»;
- рэалізацыя комплексу мер па стварэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці асобным катэгорыям грамадзян, у тым ліку арганізацыя выканання работ па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі.
Аб аддзяленні:
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома створана ў 1988 годзе.
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома аказвае сацыяльныя паслугі згодна з Пералікам агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 1218 (змяненні і дапаўненні пастанова Савета Міністраў Рэспублікі ад 20 лістапада 2017г. № 864 ), і якія не ўваходзяць у Пералік агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання.
Загадчык аддзялення - Ярота Таццяна Зянонаўна
Кантактныя тэлефоны: 8(01772) 6 81 05, 6 80 75, 6 81 13
Адрас: г.Валожын, вул.Міра, каб. №5,6,7