Напрамкі дзейнасці:
- выяўленне і дыферэнцыраваны ўлік асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў ва ўзросце да 23 гадоў, сем'яў (дзяцей), якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы і іншых катэгорый грамадзян;
- вызначэнне віду і аб'ёму патрабуемай сацыяльнай дапамогі (інфармацыйнай, псіхалагічнай і іншых відаў) і яе аказанне;
- садзейнічанне ў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, са складаннем адпаведнага плана рэабілітацыі;
- удзел у межах кампетэнцыі ў дзейнасці па сацыяльным патранаце грамадзян (сямей), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі; прадастаўленне часовага прытулку ахвярам гандлю людзьмі, асобам, якія пацярпелі ад гвалту, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
- аказанне псіхалагічнай дапамогі грамадзянам (сем'ям), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у тым ліку аказанне дапамогі ў пераадоленні міжасобасных і сямейных канфліктаў;
- аказанне асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сацыяльна-бытавой дапамогі, садзейнічанне ў рэалізацыі гарантый па іх сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыя клубаў зносін, садзейнічання дзейнасці груп самадапамогі і ўзаемнай падтрымкі;
- стварэнне ўмоў для працы гурткоў па інтарэсах, у тым ліку па месцы жыхарства грамадзян, і на гасразліковай аснове;
- забеспячэнне грамадзян (сямей), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, бязвыплатнай спонсарскай дапамогай у натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогай, дапамогай (ахвяраваннямі), атрыманай ад фізічных асоб, паслугамі пункта пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі;
- рэалізацыя комплекса мер па стварэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці асобным катэгорыям грамадзян, у тым ліку арганізацыя выканання работ па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі.
Аб аддзяленні:
Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ажыццяўляе аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, паслуг часовага прытулку, паслуг сацыяльнага патранату, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных. Цяжкая жыццёвая сітуацыя – акалічнасць (сукупнасць абставін), якая аб'ектыўна парушае нармальную жыццядзейнасць грамадзяніна, наступствы якой ён не ў стане пераадолець за кошт уласных сродкаў і наяўных магчымасцяў.
У мэтах сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі грамадзян розных узроставых і сацыяльных груп, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у аддзяленні: ствараюцца клубы па інтарэсах, у тым ліку па месцы жыхарства грамадзян; арганізуецца дзейнасць груп самадапамогі і ўзаемадапамогі; праводзяцца розныя культурна-масавыя мерапрыемствы; забяспечваецца дзейнасць патранатнага савета.
У аддзяленні працуюць 3 клуба:
- Клуб «Школа паспяховых бацькоў» для асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў ва ўзросце да 23 гадоў
- Клуб «Актыўнае даўгалецце» для пажылых людзей
- Клуб «Гармонія» для спецыялістаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»
Для аказання грамадзянам, якія знаходзяцца ў крызісным стане (ахвярам гандлю людзьмі, асобам, якія пацярпелі ад гвалту, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў), паслуг часовага прытулку на базе аддзялення створаны «крызісны» пакой, функцыянуе служба дапамогі пацярпелым ад гвалту.
Дапамога псіхолага
Калі Вам ці Вашым блізкім неабходна эмацыйная падтрымка, тэлефануйце на тэлефон экстранай псіхалагічнай дапамогі: 8 (01772) 6 81 17
Загадчык аддзялення - Жук Аксана Аляксандраўна
Кантактны тэлефон - 8 (01772) 6 81 17
Адрас - г. Валожын, вул. Міра, 8, каб.№9