Напрамкі дзейнасці:
- стварэнне і актуалізацыя банка даных аб грамадзянах (сям'ях), якія пражываюць на тэрыторыі адміністрацыйнай адзінкі і знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
- аказанне кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-пасрэдніцкіх і іншых сацыяльных паслуг згодна з Пералікам;
- кансультаванне грамадзян па пытаннях аказання матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
- прыём заяў і аказанне матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь;
- прыём, падрыхтоўка да разгляду заяў зацікаўленых асоб і выдача адміністрацыйных рашэнняў аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
- прыём заяў, дакументаў грамадзян на забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, іх рэгістрацыя, пастаноўка на ўлік маючых патрэбу;
- арганізацыя працы тэлефона «Гарачая лінія» для экстранага звароту грамадзян у цэнтр;
- абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў пражывання грамадзян (сямей) (планавыя абследаванні асобных катэгорый сацыяльна-неабароненых катэгорый грамадзян (сем'яў) сацыяльна неабароненых катэгорый сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, адзінокіх і адзінока пражываючых інвалідаў 1 і 2 групы працаздольнага ўзросту, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, з мэтай выяўлення і ўліку патрэбнасці ў розных відах сацыяльнай дапамогі і іншыя);
- рэалізацыя комплекса мер па стварэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці асобным катэгорыям грамадзян, у тым ліку арганізацыя выканання работ па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі;
- дзейнасць па фарміраванні дзяржаўнай сацыяльнай замовы на аказанне сацыяльных паслуг і рэалізацыю сацыяльных праектаў.
Аб аддзяленні:
Аддзяленне першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ажыццяўляе аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, кансультацыйна-інфармацыйных і сацыяльна-пасрэдніцкіх паслуг, паслуг сацыяльнага патранату.
Загадчык аддзялення – Хадасевіч Наталля Аляксандраўна
Кантактны тэлефон: 8(01772) 6 80 74
Адрас: г.Валожын, вул. Міра, 8, каб.№8