Напрамкі дзейнасці:
- выяўленне і дыферэнцыраваны ўлік грамадзян пажылога ўзросту, якія пражываюць на тэрыторыі раёна;
- забеспячэнне дзённага нагляду за пажылымі грамадзянамі;
- арганізацыя вольнага часу і стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць зносінам і падтрыманню актыўнага ладу жыцця пажылых грамадзян;
- фарміраванне і забеспячэнне дзейнасці гурткоў, клубаў па інтарэсах;
- падрыхтоўка і правядзенне культурна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, свят, конкурсаў, выставак;
- рэалізацыя мерапрыемстваў па сацыяльнай, псіхалагічнай, творчай і працоўнай рэабілітацыі грамадзян пажылога ўзросту;
- мабілізацыя ўнутраных рэсурсаў пажылога чалавека праз раскрыццё індывідуальных магчымасцей;
- узаемадзеянне з арганізацыямі розных форм уласнасці па пытаннях сацыяльнай дапамогі грамадзянам;
- прыцягненне валанцёраў да аказання сацыяльных паслуг непрацуючым грамадзянам пажылога ўзросту;
- аказанне іншых сацыяльных паслуг згодна з Пералікам.
Аб аддзяленні:
Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ажыццяўляе аказанне сацыяльных паслуг грамадзянам пажылога ўзросту, якія захавалі (цалкам або часткова) здольнасць да самаабслугоўвання і перамяшчэння, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-педагагічных і сацыяльна-пасрэдніцкіх, паслугі дзённага нагляду.
Загадчык аддзялення - Кавяза Ірына Валер'еўна
Кантактны тэлефон: 8 (01772) 6 91 62
Адрас - г. Валожын, вул. Набярэжная, 6 (другі паверх)