На падставе рашэння Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 09.06.2020г. №762 «Аб стварэнні філіяла «Турыстычны інфармацыйны і рэкрэацыйны цэнтр» створаны і ажыццяўляе сваю дзейнасць па аказанні паслуг філіял «Турыстычны інфармацыйны і рэкрэацыйны цэнтр» ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
Дзейнасць філіяла накіравана на развіццё безбар'ернага турызму і ўзмацненне магчымасцей для прадастаўлення сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг, а таксама на стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць падтрыманню актыўнага жыцця інвалідаў, грамадзян пажылога ўзросту, шматдзетных сем'яў і іншых катэгорый грамадзян.
Паслугі, якія аказваюцца філіялам:
прадастаўленне канферэнц-залы (на платнай аснове, кошт 1 гадзіны - 30 рублёў);
паслуга самастойнага пражывання (на платнай аснове, кошт за суткі складае 20 рублёў з 1 чалавека);
пракат спартыўнага і турыстычнага інвентара;
экскурсійныя паслугі.
Для арганізацыі вольнага часу і падтрымання актыўнага ладу жыцця грамадзян, якія пражываюць на базе філіяла, могуць арганізоўвацца заняткі па інтарэсах.
Грамадзяне, якія маюць права на атрыманне паслуг:
- фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, і юрыдычныя асобы.
Зніжка на паслугі філіяла прадастаўляецца асобным катэгорыям грамадзян:
інваліды – 20%;
грамадзяне пажылога ўзросту – 10 %.
Загадчык філіяла - Барадака Таццяна Мікалаеўна
Кантактны тэлефон - 8 (01772) 6 91 66, E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Адрас: г. Валожын, вул. Набярэжная, 6 (другі паверх)