Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Паслуга часовага прытулку ў нашай краіне для дзяржаўных устаноў была ўведзена Законам «Аб сацыяльным абслугоўванні» яшчэ ў 2013. Тады яна мела на ўвазе пад сабой «прадастаўленне часовага месца знаходжання грамадзянам, якія не маюць пэўнага месца жыхарства альбо па аб'ектыўных прычынах страціўшым магчымасць знаходжання па месцы жыхарства і месцы знаходжання».

У 2015 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1218 ад 27 снежня 2012 г. «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг» (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 538 ад 17 верасня 2020 г.) гэта паслуга была замацавана ў пераліку сацыяльных паслуг, якія аказваюцца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Таксама было вызначана, што паслуга будзе аказвацца ў рамках працы «крызіснага» пакоя.

У Валожынскім раёне «крызісны» пакой быў адкрыты ў чэрвені 2014 года. 

«Крызісны» пакой - спецыяльна абсталяванае памяшканне, прызначанае для прадастаўлення ў выпадку неабходнасці асобам, якія знаходзяцца ў крызісным стане, часовага знаходжання. Гэта могуць быць:

- асобы, якія знаходзяцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане (звязана з канфліктам з іншымі членамі сям'і);
- грамадзяне, пацярпеўшыя ад насілля, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў;
- ахвяры гандлю людзьмі;
- асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.


У «крызісны» пакой змяшчаюцца грамадзяне:

- па накіраванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, установы аховы здароўя, упраўлення адукацыі, спорту і турызму, аддзела ўнутраных спраў;
- звярнуўшыяся па ўласнай ініцыятыве.


Падставай для змяшчэння ў «крызісны» пакой з'яўляецца накiраванне адным з вышэйназваных органаў і пісьмовая заява грамадзяніна.

Рашэнне аб засяленні прымае дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра.

Знаходжанне грамадзян у «крызісным» пакоі, бытавыя і іншыя ўмовы іх жыццядзейнасці грунтуюцца на прынцыпах самаабслугоўвання.

Тэрмін знаходжання ў «крызісным» пакоі залежыць ад канкрэтных абставін і індывідуальных асаблівасцей асоб, якія звярнуліся за дапамогай. Як паказвае практыка, сярэдняя працягласць знаходжання ў такім пакоі складае каля двух тыдняў.

Аднак пры аказанні паслугі часовага прытулку павінны выконвацца некалькі ўмоў. У «крызісны» пакой прымаюцца ТОЛЬКІ:

- асобы, якія дасягнулі паўналецця (непаўналетнія дзеці могуць знаходзіцца толькі сумесна з адным з бацькоў);
- дзеяздольныя грамадзяне;
- асобы, якія не знаходзяцца на ўліку ў лекара-нарколага;
- асобы, якія не знаходзяцца на ўліку ў тубдыспансеры.

Доступ у «крызісны» пакой кругласутачны. Пры неабходнасці засялення Вы можаце патэлефанаваць на тэлефон РАУС 102 або на нумар мабільнага тэлефона ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» 8(044) 5210685.

Тэлефон для даведкі ў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» (тэлефон экстранай псіхалагічнай дапамогі)

8 (01772) 6 81 17 (з 8.00 да 17.00 у буднія дні).

Калі выпадкі гвалту ўжо былі ў вашай сям'і - не маўчыце, звяртайцеся па дапамогу!

вы можаце нам дапамагчы:

р/р BY54AKBB36420605010136000000 (спонсарскі)

у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,

код AKBBBY21500

Юрыдычны адрас банка: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32

Паштовы адрас банка: 222357

г. Валожын, вул. Партызанская, д. 13

АКПА 29220662

УНП 690277577

  • 8 (01772) 6 80 74
    e-mail: tcson@volojin-tcson.by
  • Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць,
    г. Валожын, вул. Мiра, 8
  • Паглядзець на карце