Паслугі сядзелкі аказваюцца непрацаздольным грамадзянам, якія маюць медыцынскія паказанні: траўмы і (або) захворванні і (або) іх наступствы, якія прывялі да рэзка выяўленага (ФК4) абмежавання здольнасці да самаабслугоўвання і да рэзка выяўленага (ФК4) абмежавання здольнасці да самастойнага перасоўвання.
На ўмовах частковай аплаты ў форме сацыяльнага абслугоўвання дома:
- малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам.
Памер частковай аплаты складае:
- для непрацаздольнага грамадзяніна - 60% тарыфу на сацыяльныя паслугі;
- для непрацаздольнай сям'і - 50% тарыфу на сацыяльныя паслугі;
На ўмовах поўнай аплаты непрацаздольным грамадзянам, за выключэннем малазабяспечаных адзінокіх непрацаздольных грамадзян.
Памер поўнай аплаты складае:
-100% тарыфу на сацыяльныя паслугі.
Дакументы, неабходныя для заключэння дагавора на аказанне паслугі:
- дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна;
- дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы;
- медыцынская даведка аб стане здароўя.
Кантактны тэлефон: 8(01772) 6 81 05, 6 81 13, 6 80 75
Адрас: г. Валожын, вул.Міра, 8, каб. 5