Паслугі пагадзіннага догляду дзяцей (паслугі няні) аказваюцца аддзяленнем сацыяльнай дапамогі дома.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2020 г. № 538 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» і пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26.01.2013 №11 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2020 г. № 113 «Аб змене пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2013 г. № 11») ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» аказвае:
Пункт 23 пераліку. Паслугі пагадзіннага догляду дзяцей (паслугі няні) - сем'ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, якія нарадзіліся адначасова; сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў; сем'ям, у якіх бацькі з'яўляюцца інвалідамі I і II групы.
Заканадаўствам прадугледжаны БЯСПЛАТНЫЯ паслугі няні:
- для сем'яў, у якіх выхоўваюцца трайнят (не больш за 40 гадзін у тыдзень да дасягнення дзецьмі ўзросту 3 гадоў), двайнят (не больш за 20 гадзін у тыдзень да дасягнення дзецьмі ўзросту 3 гадоў);
- сем'ям з дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў (не больш за 20 гадзін у тыдзень да дасягнення дзіцём-інвалідам узросту 18 гадоў);
- сем'ям, у якіх абодва бацькі - маці (мачаха), бацька (айчым) - альбо бацька ў няпоўнай сям'і з'яўляюцца інвалідамі I або II групы (не больш за 20 гадзін у тыдзень да дасягнення дзецьмі ўзросту 6 гадоў) ;
кароткачасовае вызваленне бацькоў ад догляду за дзіцём (дзецьмі) для сем'яў, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова, дзяцей-івалідаў (не больш за 10 гадзін у тыдзень у межах нормаў часу, устаноўленых на аказанне паслугі няні).
Для заключэння дагавора аказання сацыяльных паслуг пагадзіннага догляду дзяцей (паслуг няні) сем'ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова, грамадзяне прадастаўляюць наступныя дакументы:
-дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна;
- пасведчанне аб нараджэнні дзяцей.
Для заключэння дагавора аказання сацыяльных паслуг пагадзіннага догляду за дзецьмі (паслугі няні) сем'ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, грамадзяне прадастаўляюць наступныя дакументы:
- пісьмовая заява;
- дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна;
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;
- пасведчанне дзіця-інваліда для сем'яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда (дзяцей-інвалідаў), і сем'яў, у якіх абодва бацькі (бацька) з'яўляюцца інвалідамі;
- дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і (копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу, пасведчанне аб скасаванні шлюбу або іншыя дакументы) для няпоўных сем'яў;
- даведку аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам, з указаннем дадатковых звестак аб атрыманні адукацыі дома - для дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца ва ўстанове адукацыі з атрыманнем адукацыі дома.
Паслугі пагадзіннага догляду дзяцей (паслугі няні) не прадастаўляюцца:
дзецям-інвалідам, якія атрымліваюць асноўную або спецыяльную адукацыю ва ўстановах адукацыі (за выключэннем атрымання адукацыі дома);
дзецям-інвалідам, якія атрымліваюць асноўную або спецыяльную адукацыю ва ўстановах адукацыі, а дадатковую адукацыю для дзяцей і моладзі - дома;
дзецям-інвалідам, якія атрымліваюць паслугу сацыяльнай перадышкі, а таксама сацыяльныя паслугі ў форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання;
калі за дзіцём-інвалідам ажыццяўляе догляд іншая асоба, якая не з'яўляецца адным з бацькоў (маці (мачахай), бацькам (айчымам), законным прадстаўніком, з атрыманнем дапамогі па доглядзе.
Кантактны тэлефон: 8 (01772) 6 81 05, 6 81 13, 6 80 75
Адрас: г. Валожын, вул. Мiру, д.8, каб.5, 6, 7