Паслуга «Сацыяльная перадышка» прадастаўляецца ў аддзяленні дзённага знаходжання для «дзяцей-інвалідаў ва ўзросце з 16 да 18 гадоў, маладых інвалідаў з 18 да 31 года і інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў». Паслуга прадастаўляецца ў выхадны дзень аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» і прызначана для стварэння неабходных умоў адпачынку гэтай катэгорыі і сацыяльнай перадышкі бацькам і законным прадстаўнікам у выхадны дзень.
«Сацыяльная перадышка» ва ўмовах аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў прадастаўляецца на платнай аснове па выхадных днях: 1 і 3 субота месяца, з 9.00 да 13.00. У рамках гэтай паслугі прадастаўляецца магчымасць займацца ў рэабілітацыйна-працоўных майстэрнях, гуртках па інтарэсах, якія функцыянуюць на базе аддзялення з прыцягненнем спецыялістаў і работнікаў аддзялення.
Мэты паслугі:
- сацыяльная перадышка бацькам і законным прадстаўнікам маладых інвалідаў, якія ажыццяўляюць догляд за імі ў выхадны дзень;
- магчымасць планавання вольнага часу бацькам і законным прадстаўнікам маладых інвалідаў для вырашэння асабістых спраў у выхадны дзень;
- арганізацыя сацыяльна-значнага вольнага часу для вышэйпаказанай катэгорыі.
Парадак і ўмовы залічэння:
Парадак і ўмовы залічэння ажыццяўляецца на падставе:
- асабістай заявы аднаго з бацькоў або яго законнага прадстаўніка;
- дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна (пашпарт, від на жыхарства);
- копіі пасведчання інваліда;
- дагавора аб аказанні платнай паслугі «Сацыяльная перадышка».
Тэлефон для даведкі: 8 (01772) 6 91 63
Адрас: г.Валожын, вул. Набярэжная, 6, 1 паверх.