Найбольш актуальнай у сучасных умовах становіцца рэалізацыя практыкаарыентыраванай мадэлі сацыяльнага абслугоўвання, якая своечасова адказвае на ўзнікаючыя праблемы і запатрабаванні сямей, у якіх выхоўваюцца малалетнія дзеці і дзеці з інваліднасцю, а таксама накіравана на станаўленне індывідуальных падыходаў у рабоце з кожнай канкрэтнай сям’ёй, з магчымасцю дыферэнцыраваць аб’ём, характар і структуру сацыяльных паслуг.
З кожным годам усё больш запатрабаванай становіцца паслуга пачасавога догляду за дзецьмі (паслуга няні).
На тэрыторыі Валожынскага раёна з 12 па 28 красавіка 2021 года праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам».
У рамках акцыі спецыялісты ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і іншых зацікаўленых служб праводзяць сумесныя рэйды па аглядзе супрацьпажарнага стану жылых дамоў і кватэр. Асаблівая ўвага надаецца абследаванню ўмоў пражывання шматдзетных сем'яў, інвалідаў і пажылых грамадзян, а таксама асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.