ПРА ВЫКАРЫСТАННЕ СЯМЕЙНАГА КАПІТАЛУ
12 кастрычніка прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 389 «Аб выкарыстанні сямейнага капіталу».
Набывае моц з 1 студзеня 2022 г. Распаўсюджвае сваё дзеянне на сямейны капітал, прызначаны па праграмах 2015-2019 гадоў і 2020-2024 гадоў.
ПАШЫРАНЫ НАПРАМКІ ДАСРОЧНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ СРОДКАЎ СЯМЕЙНАГА КАПІТАЛУ
Указам № 389 пашыраны напрамкі датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.
Так, у дадатак да дзейнiчаючых напрамкаў, з 1 студзеня 2022 г. сродкі сямейнага капіталу могуць быць датэрмінова (незалежна ад часу, які прайшоў з даты яго прызначэння) выкарыстаны:
На паляпшэнне жыллёвых умоў
Прадастаўлена магчымасць расходаваць сродкі сямейнага капіталу на:
- набыццё долі (доляй) жылога памяшкання, калі пасля такога набыцця грамадзянін становіцца ўласнікам усяго жылога памяшкання
- пагашэнне займу, прадастаўленага арганізацыямі па месцы працы члена сям'і на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылля
- пагашэнне запазычанасці па крэдытах, прадстаўленых банкамі па дагаворах аб пераводзе доўгу, аб прыёме запазычанасці (у выпадках, калі доўг па крэдыце пераведзены на члена шматдзетнай сям'і або ім прынята запазычанасць па крэдытнай дамове)
Увага! Захоўваецца дзейнiчаючы падыход – датэрмінова выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу на мэты паляпшэння жыллёвых умоў магчыма толькі:
- у адносінах да члена сям'і, якая знаходзiца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў або знаходзiўся на такім уліку на дату заключэння крэдытнай дамовы, дамавой пазыкі. Пры гэтым член сям'і можа (мог) знаходзіцца на такім уліку асабіста або ў складзе сям'і.
- пры ўмове, калі член сям'і накіраваны на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля, у тым ліку пры пагашэнні крэдыту (пазыкi), узятага на яго будаўніцтва (рэканструкцыю) – калі будаўніцтва (рэканструкцыя) ажыццяўляецца (ажыццяўлялася ) у складзе арганізацыі забудоўшчыкаў або на падставе дагавора стварэння аб'екта долевага будаўніцтва.
З мэтай больш узважанага падыходу грамадзян да расходавання сродкаў сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў з 1 студзеня 2022 г. уводзяцца наступныя рэгулюючыя нормы:
1) грамадзяне, прымаючы рашэнне аб будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў, набыцці долі (долей) у праве ўласнасці на іх будуць здымацца з уліку маючых патрэбу на падставе іх заявы.
2) забараняецца адчужэнне (купля-продаж, мена, дарэнне і інш.) набытых з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу жылых памяшканняў, долі (долей) у праве ўласнасці на іх на працягу пяці гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці на іх
Магчымасць адчужэння раней пяцігадовага тэрміна прадугледжваецца ў наступных выпадках:
- калі жылое памяшканне знаходзіцца ў закладзе (іпатэцы) у адпаведнасці з заканадаўствам або дагаворам аб закладзе
- у выключных выпадках (пераезд у іншую мясцовасць, скасаванне шлюбу, смерць уласніка жылога памяшкання і іншае) або ў выпадку паляпшэння жыллёвых умоў уласнікам жылога памяшкання шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця іншага жылога памяшкання - з дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа
3) забараняецца набыццё за кошт сродкаў сямейнага капіталу жылых дамоў, долі (долей) у праве ўласнасці на іх, уключаных у рэестры старых і пустых дамоў (з 1 студзеня 2023 г. – у дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Адзіны рэестр пустых дамоў»)
4) уводзіцца абавязковая ацэнка кошту (на падставе рынкавых метадаў ацэнкі) набытых за кошт сродкаў сямейнага капіталу жылых памяшканняў (у тым ліку кватэры ў шматкватэрным доме), долі (доляй) у праве ўласнасці на яго.
Гэтыя нормы накіраваны на ўстанаўленне адзінага падыходу з умовамі прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылля ў рамках указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2012 № 13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў» і ад 04.07.2017 № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў».
На атрыманне адукацыі
З 1 студзеня 2022 г. датэрмінова выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі магчыма не толькі ў дзяржаўных установах адукацыі, але і ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь і ўстановах вышэйшай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Да іх адносяцца, напрыклад, Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА».
Даведачна. Да 1 студзеня 2022 г. – толькі ў дзяржаўных установах адукацыі.
На атрыманне платных медыцынскіх паслуг
Указам № 389 дапоўнена магчымасць датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на прадастаўленне для медыцынскага прымянення іншых медыцынскіх вырабаў (замест тых, якія прадугледжаны бясплатна згодна з Рэспубліканскім фармулярам медыцынскіх вырабаў) пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшанняў у артапедыі (раней – у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі).
Увага! Датэрмінова выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу на атрыманне платных медыцынскіх паслуг магчыма ў любой установе аховы здароўя, у тым ліку прыватнай (пры наяўнасці заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (УКК) дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбнасці ў такіх паслугах).
Даведачна. Варта адзначыць, што сямейны капітал можа датэрмінова выкарыстоўвацца на прадастаўленне для медыцынскага прымянення іншых лекавых сродкаў (замест тых, якія ўключаны ў Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў), калі член сям'і ў іх мае патрэбу па заключэнні УКК дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя - не абмяжоўваючыся такімі напрамкамі як выкананне складаных і высокатэхналагічных умяшанняў у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі, артапедыі.
На набыццё тавараў, прызначаных для сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі інвалідаў у грамадства
Указам уводзіцца новы напрамак датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу - на набыццё для членаў сям'і, якія з'яўляюцца інвалідамі, дзецьмі-інвалідамі з парушэннямі органаў зроку, апорна-рухальнага апарату тавараў, прызначаных для сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі іх у грамадства (тактыльныя дысплеі і друкаркі Брайля, прылады для пад'ёму людзей, функцыянальныя ложкі).
Пералік гэтых тавараў вызначаны Указам № 389.
УНЕСЕНЫ ЗМЯНЕННІ Ў ПАРАДАК ПРЫЗНАЧЭННЯ СЯМЕЙНАГА КАПІТАЛА ПРЫ ЎСЫНАЎЛЕННІ (УДАЧАРЭННІ) ДЗЯЦЕЙ
З 1 студзеня 2022 г. пры ўсынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей жонкi (мужа) права на прызначэнне сямейнага капіталу не прадастаўляецца, паколькі сямейны капітал, як дзяржаўная падтрымка, прадугледжаны пры ўсынаўленні (удачарэнні) ) дзяцей-сірот.
Увага! З 1 студзеня 2022 г. Указам № 389 унесены дапаўненні ў пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца грамадзянамі ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы для прыняцця рашэння аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу.
Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Аб выкарыстанні сямейнага капіталу
Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей
Аб выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне медыцынскай дапамогі
Аб выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў