Пытанне: Хто мае права на паслугі памочніка па суправаджэнні і што дадзеная паслуга прадугледжвае?
Адказ: На паслугі памочніка па суправаджэнні маюць права інваліды 1 групы з парушэннем апорна-рухальнага апарата і (або) інваліды 1 групы па зроку (не больш за 40 гадзін у месяц) згодна з пунктам 25 Паслугі суправаджанага пражывання, пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 1218 «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг» (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.09.2020 № 538 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»).
Паслуга прадугледжвае:
- знаёмства з атрымальнікам паслугі, устанаўленне кантакту;
- вызначэнне і ўзгадненне кола абавязкаў;
- ажыццяўленне суправаджэння ад месца пражывання чалавека з інваліднасцю да пункта прызначэння і назад: у навучальныя ўстановы, месцы працаўладкавання, пры наведванні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, юрыдычных кансультацый, аб'ектаў сацыяльнай сферы, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, арганізацый аховы здароўя, арганізацый бытавога абслугоўвання і іншых арганізацый і мерапрыемстваў;
- агучванне бягучай інфармацыі (у тым ліку аб маршрутах, аб'ектах, інфармацыі на таварах) для асоб з парушэннем зроку;
- дапамога ў перамяшчэнні па лесвіцы, пераадоленні бардзюраў, пераходзе праезнай часткі, карыстанне грамадскім транспартам;
- дапамогі пры запаўненні дакументаў, у працы з літаратурай, пошуку інфармацыі, карыстанні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;
- аказанне садзейнічання ў забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў атрымальніка паслугі (Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2017 № 84 «Аб патрабаваннях да зместу і якасці сацыяльных паслуг»).
Пытанне: Я пенсійнага ўзросту, пражываю сумесна з сынам, маладым інвалідам 2 групы (інвалід дзяцінства з разумовымі парушэннямі). Ці мае права мой сын на паслугу асістэнта?
Адказ: Так, мае права. У адпаведнасці з п.25. Паслугі суправаджаемага пражывання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 1218 «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг» (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.09.2020 № 538 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь») паслуга надаецца адзінокiм i адзінока пражываючым інвалідам 1 і 2 групы з разумовымі парушэннямі (не больш за 60 гадзін у месяц).