У мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2003г. №724 «Аб мерах па ўкараненні сістэмы дзяржаўных стандартаў па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва рэспублікі» рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 18 снежня 2003г. №798 створана дзяржаўная ўстанова «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» і ажыццяўляе сваю дзейнасць з 31 жніўня 2004 года.

Мэтай дзейнасці цэнтра з'яўляецца ажыццяўленне на тэрыторыі раёна арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

У дзяржаўнай установе «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» функцыянуе 5 аддзяленняў: аддзяленне першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання, аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома, аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і філіял «Турыстычны інфармацыйны і рэкрэацыйны цэнтр».

Асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці цэнтра:

  • удзел у адсочванні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
  • аказанне садзейнічання грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі і (або) адаптацыі да яе;
  • правядзенне інфармацыйна-асветнай работы па актуальных пытаннях сацыяльнага абслугоўвання на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
  • аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, паслуг часовага прытулку, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг, паслуг сацыяльнага патранату, паслуг сядзелкі, паслуг няні і іншых сацыяльных паслуг.

вы можаце нам дапамагчы:

р/р BY54AKBB36420605010136000000 (спонсарскі)

у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,

код AKBBBY21500

Юрыдычны адрас банка: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32

Паштовы адрас банка: 222357

г. Валожын, вул. Партызанская, д. 13

АКПА 29220662

УНП 690277577

  • 8 (01772) 6 80 74
    e-mail: tcson@volojin-tcson.by
  • Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць,
    г. Валожын, вул. Мiра, 8
  • Паглядзець на карце