Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 
Мэта праекта:
Навучыць удзельнікаў праекта, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, прыёмам і метадам ранняй прафілактыкі ўзроставых кагнітыўных змяненняў, тым самым знізіўшы рызыку дэградацыі кагнітыўных функцый і захаваўшы інтэлектуальнае здароўе пажылых людзей.
Перыяд рэалізацыі: 12 месяцаў
Мэтавая група: былыя вязні канцлагераў і гета, іншыя пацярпелыя ад нацысцкіх пераследаў, а таксама людзі, якія нарадзіліся да 9 мая 1945 года
Абгрунтаванне неабходнасці і актуальнасці праекта, зыходзячы з папярэдне праведзенага аналізу сітуацыі ў рэгіёне. 
У цяперашні час дэменцыя з'яўляецца адной з вядучых прычын дэградацыі кагнітыўных функцый, сацыяльных паводзін у людзей сталага ўзросту.  Наш раён не з'яўляецца выключэннем. На жаль, медыцынскія ўстановы нашага горада і раёна не займаюцца прафілактыкай па дадзенай праблеме. Таму наспела вострая неабходнасць не толькі інфармаваць насельніцтва, але і праводзіць прафілактыку захворвання шляхам навучання пажылых людзей спосабам умацавання і захавання свайго інтэлекту. Мы хочам змяніць да лепшага дадзеную сітуацыю ў горадзе, раёне. Наш праект будзе накіраваны на арганізацыю ранняй прафілактыкі ўзнікнення інтэлектуальных парушэнняў у людзей пенсійнага ўзросту, якія пераважна пражываюць у сельскай мясцовасці. Пажылыя людзі з сельскай мясцовасці, якія жадаюць захаваць сваё інтэлектуальнае здароўе, будуць навучацца прыёмам і метадам прафілактыкі ўзроставых кагнітыўных змен. Дадзеныя змены важныя, бо, пражыванне ў дамашнiм асяроддзі, з аднаго боку, знізіць нагрузку на сістэмы сацыяльнай абароны і аховы здароўя, з другога - меры па прафілактыцы кагнітыўных парушэнняў пашыраць кола зносін пажылых людзей, стабілізуюць іх псіхаэмацыйны стан, знізяць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, палепшаць памяць, увагу, мысленне.
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта: псіхалагічныя заняткі з элементамі карэкцыі, заняткі творчасцю, скандынаўская хада, арганізацыя навучання валанцёраў з ліку сацыяльных работнікаў для правядзення прафілактычнай работы дома з прадстаўнікамі мэтавай групы, правядзенне шырокай інфармацыйнай кампаніі ў СМІ.
Патрабуемая сума: 16 975 еўра

 

вы можаце нам дапамагчы:

р/р BY54AKBB36420605010136000000 (спонсарскі)

у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,

код AKBBBY21500

Юрыдычны адрас банка: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32

Паштовы адрас банка: 222357

г. Валожын, вул. Партызанская, д. 13

АКПА 29220662

УНП 690277577

  • 8 (01772) 6 80 74
    e-mail: tcson@volojin-tcson.by
  • Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць,
    г. Валожын, вул. Мiра, 8
  • Паглядзець на карце