Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 
Працягласць: 18 месяцаў.
Пачатак рэалізацыі: люты 2021 г.
Мэта: зніжэнне фактару рызыкі падзенняў шляхам стварэння больш бяспечнага навакольнага асяроддзя, навучання ў галіне прафілактыкі падзенняў і павышэння дасведчанасці мясцовай супольнасці па дадзенай праблеме.
Мэтавая група: былыя вязні канцлагераў і гета, а таксама пажылыя людзі, якія нарадзіліся да 9 мая 1945 г. і пражываюць на тэрыторыі Валожына і Валожынскага раёна.
Напрамкі дзейнасці:
1. Навучанне спецыялістаў праекта, валанцёраў, членаў сем'яў МГ і супрацоўнікаў партнёрскай арганізацыі выкарыстанню эфектыўных стратэгій па прадухіленні падзенняў (навучанне 2 інструктараў па гімнастыцы практыкаванням тыпу тай-чы або тай-дзы; навучанне спецыялістаў праекта, валанцёраў, членаў сем'яў МГ і супрацоўнікаў УАЗ «Валожынская ЦРБ» выкарыстанню эфектыўных стратэгій па прадухіленні падзенняў; правядзенне УАЗ «Валожынская ЦРБ» маніторынгу і вядзенне статыстыкі падзенняў і іх наступстваў).
2. Ацэнка хатняга асяроддзя і змяненне навакольных умоў для людзей з вядомым фактарам рызыкі ці людзей, якія ўжо перанеслі падзеннi (наведванне дома валанцёрамі прадстаўнікоў МГ з мэтай абследавання жылых памяшканняў і прыдамавой тэрыторыі і ліквідацыі дэфектаў навакольнага асяроддзя, якія могуць прывесці да траўм; з мэтай навучання захавання рухомасці і самастойнасці, навучання захаванню дынамічнай раўнавагі і сілы, навучання ўменню аднавіцца пасля траўмы; для заняткаў творчасцю).
3. Арганізацыя аздараўленчай групы з ліку пажылых людзей, якая ўключае ў сябе навучанне практыкаванням тыпу тай-чы або тай-цзы, накіраваных на захаванне дынамічнай раўнавагі і сілы (праца 2 груп па 6 чалавек).
4. Стварэнне інфармацыйнай падставы, павышэнне дасведчанасці мясцовых супольнасцяў у дачыненні да фактараў рызыкі і цяжкіх наступстваў падзенняў пажылых людзей (прэзентацыя праекта, публікацыі ў СМІ, стварэнне груп у сацыяльных сетках, падрыхтоўка відэароліка, інфармацыйныя акцыі, выступленні ў арганізацыях і ўстановах, заключнае мерапрыемства).

вы можаце нам дапамагчы:

р/р BY54AKBB36420605010136000000 (спонсарскі)

у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,

код AKBBBY21500

Юрыдычны адрас банка: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32

Паштовы адрас банка: 222357

г. Валожын, вул. Партызанская, д. 13

АКПА 29220662

УНП 690277577

  • 8 (01772) 6 80 74
    e-mail: tcson@volojin-tcson.by
  • Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць,
    г. Валожын, вул. Мiра, 8
  • Паглядзець на карце