Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Псіхалагічная дапамога і падтрымка – гэта паслуга, якая аказваецца на базе аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі псіхолагам.

Псіхалагічная дапамога – комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на садзейнічанне грамадзянам у папярэджанні, вырашэнні псіхалагічных праблем, пераадоленні наступстваў крызісных сітуацый, у тым ліку шляхам актывізацыі ўласных магчымасцей грамадзян для самастойнага папярэджання, вырашэння ўзнікаючых псіхалагічных праблем, пераадолення наступстваў крызісных сітуацый і стварэння неабходных для гэтага ўмоў, на інфармаванне грамадзян аб прычынах псіхалагічных праблем і спосабах, сродках іх папярэджання і вырашэння, на развіццё асобы, яе самаўдасканаленне і самарэалізацыю (вытрымка з закона РБ ад 1 ліпеня 2010 г. № 153-З « Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі»).

Вiды псіхалагічнай дапамогі

Да відаў псіхалагічнай дапамогі адносяцца:

  • псіхалагічнае кансультаванне – комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на садзейнічанне грамадзяніну (групе грамадзян) у вырашэнні псіхалагічных праблем, у тым ліку ў прыняцці рашэнняў адносна прафесійнай дзейнасці, міжасобасных адносін, на развіццё асобы, яе самаўдасканаленне і самарэалізацыю, а таксама на пераадоленне наступстваў крызісных сітуацый;
  • псіхалагічная карэкцыя – комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на выпраўленне (карэктаванне) асаблівасцей асобы грамадзяніна і яго паводзін, якія прыводзяць да псіхалагічных праблем;
  • псіхалагічная прафілактыка – комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на своечасовае папярэджанне магчымых парушэнняў у станаўленні і развіцці асобы грамадзяніна і міжасобасных адносін, садзейнічанне грамадзяніну ў захаванні і ўмацаванні стану яго душэўнай раўнавагі;
  • псіхалагічная асвета – комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на распаўсюджванне псіхалагічных ведаў, павышэнне ступені інфармаванасці грамадзян аб псіхалогіі і магчымасцях псіхалагічнай дапамогі ў мэтах павышэння ўзроўню іх псіхалагічнай культуры і якасці асабістага жыцця.

Складовай часткай любога віду псіхалагічнай дапамогі можа з'яўляцца псіхалагічная дыягностыка, якая праяўляецца ў ацэнцы індывідуальна-псіхалагічных уласцівасцяў асобы грамадзяніна і накіравана на выяўленне псіхалагічных праблем грамадзяніна, удакладненне іх асаблівасцяў.

Суб'екты аказання псіхалагічнай дапамогі:

У ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» псіхалагічная дапамога аказваецца ўсім паўналетнім грамадзянам, якія звярнуліся і апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у рамках кампетэнцыі псіхолага.

Мэты аказання псіхалагічнай дапамогі:

Мэтамі аказання псіхалагічнай дапамогі з'яўляюцца:

  • папярэджанне псіхалагічных праблем;
  • вырашэнне псіхалагічных праблем;
  • пераадоленне наступстваў крызісных сітуацый;
  • інфармаванне грамадзян аб прычынах псіхалагічных праблем і спосабах, сродках іх папярэджання і вырашэння;
  • развіццё асобы, яе самаўдасканаленне і самарэалізацыя.

Прынцыпы аказання псіхалагічнай дапамогі:

Псіхалагічная дапамога аказваецца на аснове прынцыпаў:

  • законнасці;
  • павагі і захавання правоў, законных інтарэсаў і свабод грамадзян;
  • добраахвотнасці атрымання псіхалагічнай дапамогі;
  • даступнасцi атрымання псіхалагічнай дапамогі;
  • канфідэнцыяльнасці;
  • навуковай абгрунтаванасці;
  • прафесіяналізму.

Формы і спосабы аказання псіхалагічнай дапамогі:

Аказанне псіхалагічнай дапамогі можа ажыццяўляцца ў вочнай і завочнай формах.

Дзённая форма аказання псіхалагічнай дапамогі - аказанне псіхалагічнай дапамогі без выкарыстання сродкаў электрасувязі. Можа быць індывідуальнай або групавой.

Завочная форма аказання псіхалагічнай дапамогі - аказанне псіхалагічнай дапамогі з выкарыстаннем сродкаў электрасувязі.

Для аказання завочнай псіхалагічнай дапамогі на базе аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі працуе тэлефон «даверу» 8(01772) 6 81 17 у буднія дні з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.

Псіхалагічная дапамога ў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» аказваецца на бязвыплатнай аснове ўсім звярнуўшымся катэгорыям грамадзян.

Калі Вам ці Вашым блізкім цяжка на душы, неабходна эмацыйная падтрымка, адольваюць праблемы, жыццё страціла сэнс, канфлікты на працы, у сям'і, няма з кім нават пагаварыць, тэлефануйце па тэлефоне экстранай псіхалагічнай дапамогі 8( 01772) 6-81-17 ці прыходзьце па адрасе: г.Валожын, вул. Мiру, 8, каб.9

вы можаце нам дапамагчы:

р/р BY54AKBB36420605010136000000 (спонсарскі)

у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,

код AKBBBY21500

Юрыдычны адрас банка: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32

Паштовы адрас банка: 222357

г. Валожын, вул. Партызанская, д. 13

АКПА 29220662

УНП 690277577

  • 8 (01772) 6 80 74
    e-mail: tcson@volojin-tcson.by
  • Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць,
    г. Валожын, вул. Мiра, 8
  • Паглядзець на карце