Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Урадам зацверджана палажэнне аб новай форме сацыяльнага абслугоўвання пажылых людзей - замяшчаючай сям'і. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2017 года № 864 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб сацыяльным абслугоўванні ў замяшчаючай сям'і і ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Замяшчаючая сям'я − форма жыццяўладкавання паўналетняга непрацаздольнага грамадзяніна ва ўмовах сумеснага пражывання і вядзення агульнай гаспадаркі з іншай фізічнай асобай, якая не з'яўляецца ёй блізкім сваяком (памочнік).

Замяшчаючая сям'я прымае на сябе абавязацельствы па ўтрыманні і забеспячэнні пажылога чалавека неабходным доглядам, харчаваннем, лекавымі сродкамі, прадметамі паўсядзённага попыту, аказанню даўрачэбнай медыцынскай дапамогі, медыцынскаму суправаджэнню, арганізуе агульны побыт, вольны час на аснове ўзаемапавагі, ствараючы спрыяльны псіхалагічны клімат.

Атрымліваць паслугі ў рамках замяшчаючай сям'і мае права:

Паўналетні непрацаздольны грамадзянін

непрацуючы інвалід 1 або 2 групы; непрацуючы грамадзянін, які дасягнуў 70-гадовага ўзросту, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

які не мае непаўналетніх дзяцей, а таксама паўналетніх дзяцей, мужа і жонкі і бацькоў, якія не з'яўляюцца інвалідамі 1 або 2 групы, якія не дасягнулі ўзросту, якi дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах;

за якой не ажыццяўляецца догляд асобай, якая атрымлівае дапамогу па догляду інваліда 1 групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

якая не заключыла дагавор рэнты або дагавор пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем.

Аказваць сацыяльныя паслугі ў форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчаючай сям'і мае права фізічная асоба (далей – памочнік):

дзеяздольны грамадзянін ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не з'яўляецца інвалідам 1 або 2 групы і асобай, абавязанай па законе ўтрымліваць паўналетняга непрацаздольнага грамадзяніна.

Пры ўмове аказання сацыяльных паслуг у рамках замяшчаючай сям'і інваліду 1 групы з рэзка выяўленым парушэннем здольнасці да самаабслугоўвання, памочніку прадугледжана выплата ў выглядзе штомесячнага грашовага ўзнагароджання ў памеры 100% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, за два апошнія кварталы, а пры адначасовым аказанні сацыяльных паслуг двум паўналетнім непрацаздольным грамадзянам – у памеры 150%.

Парадак заключэння дагавора аб аказанні сацыяльных паслуг у замяшчаючай сям'і.

Аказанне сацыяльных паслуг у замяшчаючай сям'і ажыццяўляецца на падставе трохбаковага дагавора, бакамі якога з'яўляюцца мясцовы выканаўчы і распарадчы орган у асобе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, паўналетні непрацаздольны грамадзянін і памочнік.

Разгляд пытання аб мэтазгоднасці заключэння дагавора аказання сацыяльных паслуг у форме замяшчаючай сям'і ўскладаецца на сфарміраваную Валожынскім раённым выканаўчым камітэтам камісію.

Для заключэння дагавора аказання сацыяльных паслуг памочнік і паўналетні непрацаздольны грамадзянін, якія пражываюць на тэрыторыі Валожынскага раёна, могуць звярнуцца ў Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г.Валожын, вул.Міра, д.8, каб. № 5,6 (з 8.00 да 17.00) у працоўныя дні ці па тэлефонах: 6 81 05, 6 80 75

вы можаце нам дапамагчы:

р/р BY54AKBB36420605010136000000 (спонсарскі)

у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,

код AKBBBY21500

Юрыдычны адрас банка: 220050, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32

Паштовы адрас банка: 222357

г. Валожын, вул. Партызанская, д. 13

АКПА 29220662

УНП 690277577

  • 8 (01772) 6 80 74
    e-mail: tcson@volojin-tcson.by
  • Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць,
    г. Валожын, вул. Мiра, 8
  • Паглядзець на карце